БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя імёны нобелеўскіх лаўрэатаў па фізіцы

4.10.2022 / 13:25

Nashaniva.com

Нобелеўскую прэмію па фізіцы прысудзілі за даследаванні ў квантавай механіцы.

Яе атрымалі Ален Аспэ, Джон Клаўзер і Антон Цайлінгер за «эксперыменты са зблытанымі фатонамі, выяўленне парушэння няроўнасці Бэла і наватарства ў квантавай інфарматыцы».

Так званы Нобелеўскі тыдзень традыцыйна праходзіць у Стакгольме на пачатку кастрычніка. Прэмія па фізіцы — другая з тых, якія ўручаюцца.

У першы дзень становяцца вядомыя лаўрэаты ў галіне медыцыны і фізіялогіі. У гэтым годзе прэмію ў гэтай сферы атрымаў адзін чалавек — шведскі генетык Свантэ Пааба за даследаванні геномаў вымерлых гамінідаў і эвалюцыі чалавека.

Затым ідуць уручэнні ў галіне фізікі, хіміі, літаратуры, і ў завяршэнні тыдня аб'яўляецца лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, ім можа стаць не толькі фізічная асоба, але і цэлая арганізацыя. Гэта адзіная прэмія, якая прысуджаецца не Шведскай, а Нарвежскай Акадэміяй навук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула