БЕЛ Ł РУС

Расія ўначы нанесла ракетны ўдар па цэнтры Харкава

8.10.2022 / 08:26

Nashaniva.com

Тэлеграм-каналы паведамілі пра магутныя выбухі і пажар, пасля інфармацыю пацвердзілі афіцыйныя ўлады горада.

«Абстрэл цэнтральнай часткі Харкава. Папярэдне — ракетамі», — напісаў мэр горада Ігар Церахаў.

Ракеты С-300 былі выпушчаныя з расійскага Белгарада, усяго іх было 5.

Па звестках кіраўніка Харкаўскай ОВА, у выніку «прылётаў» паранены адзін чалавек, разбураныя некалькі будынкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула