БЕЛ Ł РУС

Forbes Украіна: Масіраваны абстрэл 10 кастрычніка каштаваў Расіі як мінімум $400 мільёнаў

11.10.2022 / 10:23

Nashaniva.com

Па версіі выдання Forbes Украіна, учорашні абстрэл украінскіх тэрыторый абышоўся расійскаму бюджэту ў 400-700 мільёнаў даляраў.

Пасля расійскай атакі ў Дняпры, Украіна, 10 кастрычніка 2022 г. Фота: АР

Як паведамляў учора Генштаб УСУ, у панядзелак па тэрыторыі Украіны выпусцілі 84 крылатыя ракеты і 24 беспілотнікі.

Кошт ракет ацэньваецца ў шырокім дыяпазоне, бо невядомая дакладная колькасць ракет кожнага тыпу. Для разліку кошту Forbes выкарыстаў наступныя ацэнкі: кошт ракеты Х-101 — $13 мільёнаў, «Калібр» — $6,5 мільёна, «Іскандэр» — $3 мільёна, «Онікс» — $1,25 мільёна, Х-22 — $1 мільён, а «Кропка-У» — $300 тысяч. І яшчэ некалькі мільёнаў — кошт выпушчаных дронаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула