БЕЛ Ł РУС

У беларускім войску пачалі комплексную праверку

11.10.2022 / 13:17

Nashaniva.com

З 11 кастрычніка Дзяржсакратарыят Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з даручэннем Лукашэнкі праводзіць праверку Узброеных сіл Беларусі, піша тэлеграм-канал Мінабароны.

Паводле паведамлення, праверка носіць комплексны характар і ахоплівае найбольш важныя пытанні праверкі гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні.

У ходзе праверкі воінскія часці і падраздзяленні адпрацуюць пытанні прывядзення ў баявую гатоўнасць, здзяйсненне маршу, разгортванне ў прызначаных раёнах з выкананнем вучэбна-баявых задач.

Учора Лукашэнка абвясціў пра разгортванне рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула