БЕЛ Ł РУС

Разведка Брытаніі паказала МіГ-31 і магчымы кантэйнер з «Кінжаламі» пад Мінскам

1.11.2022 / 10:19

Nashaniva.com

На аэрадроме «Мачулішчы» зафіксаваны два самалёты Міг-31 і кантэйнер, імаверна, для захоўвання ракет «Кінжал», якія РФ называе гіпергукавымі, гаворыцца ў справаздачы разведкі Вялікабрытаніі.

РФ выкарыстоўвае гэтыя ракеты з 2018 года, але раней не разгортвала іх у Беларусі.

«Расія часам запускала гэтыя ракеты падчас вайны ва Украіне, але іх запасы, верагодна, вельмі абмежаваныя», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Акрамя таго, у брытанскай разведцы растлумачылі, што размяшчэнне «Кінжалаў» у Беларусі дае РФ невялікую дадатковую перавагу з пункту гледжання знішчэння дадатковых цэляў на тэрыторыі Украіны.

«Хутчэй за ўсё, разгортванне ажыццяўлялася для таго, каб даць сігнал Захаду і прадставіць Беларусь як усё больш замяшаную ў вайне», — мяркуюць у абаронным ведамстве Брытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула