БЕЛ Ł РУС

ISW: Ці будуць расіяне біцца за Херсон, незразумела

4.11.2022 / 07:57

Nashaniva.com

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы-аналізе піша, што расіяне працягваюць выводзіць нейкія часці і ўстановы з Херсона і наогул з левага берага Дняпра, але ці збіраюцца яны пакінуць Херсон без бою або будуць біцца за яго — пакуль не ясна.

З аднаго боку, разважае ISW, працягваюць паступаць сведчанні аб эвакуацыі: намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Кірыл Страмавусаў сказаў, што расійскія часці «хутчэй за ўсё» сыдуць з правага, заходняга берага (інстытут адзначае, што Страмавусаў — вельмі ненадзейная крыніца), канал Readovka паведаміў, што акупацыйная адміністрацыя пераехала ў Генічаск, і г. д.

«Перамяшчэнне акупацыйнай улады Херсонскай вобласці можа азначаць, што расійскія сілы рыхтуюцца пакінуць Херсон, але гэтак жа можа азначаць і тое, што яны рыхтуюць умовы для баёў у горадзе […] Найлепшым індыкатарам намераў расіянаў застаецца дыслакацыя дэсантных войскаў», — пішуць аналітыкі ISW.

Яны тлумачаць, што дэсантнікі і марская пяхота застаюцца на правым беразе, акрамя таго, расіяне перакідваюць туды новыя часці і будуюць умацаванні на паўночным захадзе ад Херсона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула