БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка заявіў, што ў краіне няма дэфіцыту прадуктаў

4.11.2022 / 15:43

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Беларусі пакуль не заўважае дэфіцыту ў крамах, аднак прызнае праблемы з асартыментам. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання Гродзенскай вобласці.

«Пакуль мы не бачым праблем, звязаных з дэфіцытам нейкіх тавараў. Гэта значыць, тэма гэтая раздзімаецца ў большай ступені, чым яна прысутнічае. Уласна кажучы, праблема з наяўнасцю там асартыменту, яна была і да прыняцця 713-й пастановы па нейкіх пазіцыях у нейкія дні. Гэта значыць, то па тушцы было, дапусцім, птушкі, то па раздзелцы, то яшчэ нешта. Гэта было звязана з тым, што мы ўвесь час імкнуліся максімальна насыціць паліцу», — сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула