БЕЛ Ł РУС

У Лідзе хлопец паведаміў пра крадзеж тэлефона, а аказалася, што ён сам яго скраў

6.11.2022 / 15:14

Nashaniva.com

У пачатку кастрычніка да супрацоўнікаў Лідскага РАУС звярнуўся 19-гадовы хлопец, які паведаміў, што ў яго скралі мабільны тэлефон.

У ходзе аператыўна-пошуковых мерапрыемстваў міліцыянты ўстанавілі месцазнаходжанне смартфона. Ён быў у 22-гадовага жыхара Воранаўскага раёна. Аднак, акрамя гэтага, супрацоўнікі міліцыі высветлілі і тое, што знойдзены імі тэлефон не належыць заяўніку.

Як аказалася, у маладога чалавека смартфон з'явіўся незаконным шляхам: ён сам скраў яго ў 51-гадовага лідчаніна.

Двойчы скрадзены тэлефон вярнуўся да свайго законнага ўладальніка, а вось у дачыненні да маладых людзей распачалі крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула