БЕЛ Ł РУС

З Беларусі сыходзіць амерыканская кампанія з ацэначным коштам больш як мільярд даляраў

8.11.2022 / 17:52

Nashaniva.com

Амерыканская кампанія WorkFusion, рынкавы кошт якой у 2021 годзе ацэньвалі больш чым у мільярд даляраў, выйшла з ПВТ і ліквідуе кампанію ў Беларусі — «Воркфьюжн Сістэмс», піша Dev.by.

Афіцыйна працэдура ліквідацыі бізнэсу была запушчаная ў канцы верасня.

Асноўны офіс распрацоўкі кампаніі працаваў у Мінску з 2015 года, а ў 2016-м «Воркфьюжн Сістэмс» стала рэзідэнтам ПВТ. 100% уласнікам беларускай юрыдычнай асобы з'яўляецца амерыканская WorkFusion.

У профілі WorkFusion на dev.by пазначана, што ў Беларусі працавала 130 спецыялістаў. Апошні раз профіль абнаўляўся ў ліпені 2021 года. Мяркуючы па профілі кампаніі ў LinkedIn, у Беларусі больш няма ніводнага супрацоўніка: большасць выбралі ў якасці лакацыі ЗША, больш за 70 перабраліся ў Польшчу, столькі ж — у Індыю.

Галоўная штаб-кватэра заснаванай у 2010 годзе WorkFusion знаходзіцца ў Нью-Ёрку, офісы кампаніі адкрытыя ў розных краінах Азіі і Еўропы. У WorkFusion няма беларускіх каранёў, з Мінскам яе звязваў толькі буйны R&D офіс. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула