БЕЛ Ł РУС

Адразу сем гульцоў зборнай Іспаніі захварэлі перад стартам на чэмпіянаце свету

21.11.2022 / 13:36

Nashaniva.com

Зборная Іспаніі можа згуляць неаптымальным складам у першым матчы групавога этапу чэмпіянату свету — 2022, паведамляе «Спорт-Экспресс».

Альвара Марата

Паводле звестак крыніцы, сямёра гульцоў каманды прастудзіліся з-за выкарыстання кандыцыянераў.

У ліку тых, хто захварэў, — цэнтральны форвард Альвара Марата, які не змог завяршыць апошнюю трэніроўку.

23 лістапада зборная Іспаніі згуляе супраць Коста-Рыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула