БЕЛ Ł РУС

Пад Петрыкавам рысь нападала на людзей

21.11.2022 / 13:58

Nashaniva.com

А 8-й раніцы ў мясцовую міліцыю патэлефанавалі занепакоеныя жыхары вёскі Канковічы, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона».

Проста па вёсцы блукала дзікая рысь. Жывёла кідалася на людзей, кусала сябе за лапы і круцілася на адным месцы. Вяскоўцы сур'ёзна спалохаліся. Да прыезду міліцыі жывёла паспела ўцячы.

У 11 гадзін у міліцыю зноў патэлефанавалі: рысь вярнулася ў вёску. На месца зноў выехалі міліцыянты і прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Жывёліну знайшлі каля школы. Па тым, як рысь сябе паводзіла, было падобна, што ў яе шаленства.

Міліцыянеру давялося выкарыстаць зброю. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула