БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў больш за паўмільярда падпісчыкаў у інстаграме

21.11.2022 / 22:19

Nashaniva.com

Футбаліст зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду стаў першым чалавекам у свеце, на Instagram якога падпісаліся больш за паўмільярда чалавек. Больш падпісчыкаў толькі ў карпаратыўнага акаўнта самой сацыяльнай сеткі — 569 мільёнаў.

Фота: AP

У другога па колькасці падпісчыкаў блогера іх 376 мільёнаў. І гэта таксама футбаліст, аргенцінец Ліянэль Месі.

Раней Раналду таксама ставіў сацсеткавыя рэкорды. У пачатку 2021 года ён быў першым чалавекам, які сумарна набраў 500 мільёнаў падпісчыкаў у трох сацсетках — Twitter, Instagram і Facebook. Акрамя таго, двойчы Раналду станавіўся аўтарам пастоў, якія атрымлівалі найбольш лайкаў у Instagram.

Сумесны пост Раналду і Месі — фатаграфія, знятая Эні Лейбавіц па замове брэнда Louis Vuitton, — набраў 37 мільёнаў лайкаў у акаўнце Раналду і 28,6 мільёна лайкаў у акаўнце Месі.

Але гэты пост усё адно не дацягнуў да папулярнасці фатаграфіі звычайнага яйка — яна спадабалася 56 мільёнам карыстальнікаў Instagram.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула