БЕЛ Ł РУС

У Кіева-Пячэрскай лаўры праходзяць вобшукі

22.11.2022 / 09:56

Nashaniva.com

СБУ заявіла, што гэта робіцца ў мэтах «недапушчэння выкарыстання лаўры як ячэйкі «рускага свету».

Фота: СБУ

СБУ, Нацпаліцыя і Нацгвардыя праводзяць у Кіева-Пячэрскай лаўры «контрразведвальныя мерапрыемствы «ў рамках сістэмнай працы СБУ па супрацьдзеянні выбуховай дзейнасці расійскіх спецслужбаў ва Украіне».

СБУ заяўляе, што мэтай мерапрыемстваў з'яўляюцца «недапушчэнне выкарыстання лаўры як ячэйкі «рускага свету», праверка даных аб выкарыстанні памяшканняў УПЦ для ўкрывальніцтва дыверсійна-разведвальных груп, замежных грамадзян, захоўвання зброі і г.д; абароны насельніцтва ад правакацый і тэрарыстычных актаў».

Раней СБУ завяло крымінальную справу па факце спявання прыхаджанамі лаўры песні са словамі «прабуджаецца матушка-Русь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула