БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік расійскіх будыстаў публічна папрасіў Пуціна даць буратам дровы

25.11.2022 / 18:14

Nashaniva.com

Паводле рэлігійнага лідара Хамба ламы Дамбы Аюшэева, сем'і мабілізаваных з Бураціі не могуць атрымаць абяцаныя ім дровы, каб паліць у печы ў сваіх вясковых хатах. Мясцовыя ўлады не варушацца і вырашыць пытанне можа толькі Пуцін, сказаў Аюшэеў падчас зладжанай пуцінскай адміністрацыяй відэаканферэнцыі.

Фота ілюстрацыйнае

У пачатку кастрычніка ўлады рэгіёна паабяцалі выдаць сем'ям мабілізаваных дровы: ад дзесяці да дваццаці кубаметраў на сям'ю. Але, каб іх атрымаць, па словах Аюшэева, трэба сабраць шмат дакументаў і даказаць свае правы на дапамогу. «Пры гэтым у Сібіры ўжо наступілі маразы», — падкрэсліў ён.

Аюшэеў папрасіў Пуціна стварыць спецыяльны орган па кантролі за выдачай дроў.

Варта адзначыць, што адзін з ключавых сюжэтаў расійскай прапаганды на сённяшні дзень — што Еўропа не здолее зімой сябе сагрэць без расійскага газу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула