БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне плануюць забараніць дзейнасць рэлігійных арганізацый, звязаных з Расіяй

2.12.2022 / 09:48

Nashaniva.com

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны даручыла, каб урад унёс на разгляд Вярхоўнай Рады законапраект «аб немагчымасці дзейнасці ў Украіне рэлігійных арганізацый, афіляваных з цэнтрамі ўплыву ў РФ».

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у відэазвароце ўвечары 1 снежня.

Паводле яго слоў, РНБА даручыла дзяржаўнай службе па этнапалітыцы і свабодзе сумлення правесці рэлігіязнаўчую экспертызу статута аб кіраванні Украінскай праваслаўнай царквой (УПЦ) «на наяўнасць царкоўна-кананічнай сувязі з Маскоўскім патрыярхатам».

Таксама Рада бяспекі даручыла праверыць, наколькі законна рэлігійныя арганізацыі выкарыстоўваюць маёмасць, што знаходзіцца на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры.

У апошнія дні Служба бяспекі Украіны праводзіць вобшукі ў манастырах УПЦ МП па ўсёй Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула