БЕЛ Ł РУС

У Паўночнай Карэі прымушаюць пераймяноўваць дзяцей

4.12.2022 / 18:49

Nashaniva.com

Раней у КНДР былі папулярныя імёны А Ры (Любімая) і Су Мі (Прыгажуня). Аднак цяпер дзецям і дарослым трэба змяніць такія імёны, бо яны недастаткова «рэвалюцыйныя» і занадта падобныя да паўднёвакарэйскіх, паведамляе Radio Free Asia.

У якасці альтэрнатывы ўлады прапанавалі цэлы спіс «правільных» імёнаў. Сярод іх Чон Іль (Пісталет), Чун Сім (Вернасць), Уй Сон (Спадарожнік) і Пок Іль (Бомба).

Ад грамадзян з крамольнымі імёнамі патрабуюць перайменавацца да канца года. Інакш — штраф.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын зноў паказаў публіцы сваю дачку. Ён хоча перадаць ёй пасаду?

Кім Чэн Ын прыйшоў на запуск балістычнай ракеты з дачкой і жонкай

КНДР заяўляе, што не пастаўляла зброю Расіі і не плануе гэтага рабіць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула