БЕЛ Ł РУС

Абедзве машыны ўсмятку — у Барысаўскім раёне адбылася смяротная аварыя

7.12.2022 / 12:46

Nashaniva.com

У Барысаўскім раёне адбылася смяротная аварыя. Лоб у лоб сутыкнуліся легкавушкі, ёсць загінулы і пацярпелыя, паведамляе «Мінская праўда».

Здарэнне адбылося 4 снежня каля 11:20.

65-гадовы жыхар Барысава на аўтамашыне «Аўдзі» А6 рухаўся па аўтадарозе Слабада — Навасады з Жодзіна ў Барысаў.

На 43-м кіламетры ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Опелем Зафіра», за стырном якога быў 68-гадовы жыхар Смалявіцкага раёна. У выніку ДТЗ кіроўцы машын і пасажыр былі дастаўлены ў бальніцу. Барысаўчанін памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

Кіроўцу «Опеля» аказалі медыцынскую дапамогу і адпусцілі дадому. Яго 67-гадовая пасажырка шпіталізаваная — жанчына атрымала розныя траўмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула