БЕЛ Ł РУС

У Івацэвічах жанчына загінула, ратуючы ката

7.12.2022 / 19:19

Nashaniva.com

Жыхарка Івацэвічаў атрымала смяротны ўдар токам, калі хацела выратаваць ката з электрашчытавой, паведаміла Міністэрства энергетыкі.

Фота ілюстрацыйнае

57-гадовая жанчына пачула, што ў электрашчытавой шматкватэрнага дома апынуўся кот. Яна вырашыла самастойна яго адтуль выцягнуць, і гэта скончылася для яе трагічна.

Здарэнне адбылося ў лістападзе. Увогуле сёлета ад электратраўматызму пацярпелі 24 чалавекі, з якіх 13 загінулі, а іншыя атрымалі цяжкія траўмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула