У Эстоніі следам за Латвіяй і Літвой спыняць вяшчанне «Дождя»
У Эстоніі з сённяшняга дня спыняць вяшчанне тэлеканала «Дождь».
Пра гэта паведамляе эстонская газета Postimees са спасылкай на менеджара па сувязях са СМІ тэлеаператара Elisa Тааві Тэдэр.
Прычына ў тым, што раней улады Латвіі адклікалі ў «Дождя» ліцэнзію, якая давала тэлеканалу права распаўсюджваць свой кантэнт у дзяржавах Еўрасаюза, ЗША і іншых краінах.