БЕЛ Ł РУС

«Мы падтрымліваем вас, каб вы вярнулі сабе радзіму». Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з Ціханоўскай і беларускай грамадой

8.12.2022 / 21:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сёння сустрэўся ў варшаўскім Бельведэрскім палацы з мясцовай беларускай супольнасцю разам з лідаркай беларускага дэмакратычнага руху Святланай Ціханоўскай.

Анджэй Дуда і Святлана Ціханоўская выступілі перад беларусамі і расказалі пра двухбаковыя адносіны ды барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі.

Дуда гаварыў пра агульную культуру палякаў і беларусаў, пра агульную гісторыю і традыцыі.

«Мы хочам мець межы са свабоднай, суверэннай Беларуссю, народ якой вырашае сам, — гаварыў ён у сваёй прамове. — Не з акупаванай краінай. Мы падтрымліваем вас і будзем рабіць гэта, каб вы вярнулі сабе радзіму».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула