БЕЛ Ł РУС

74-гадовую палітзняволеную Наталлю Таран этапавалі ў калонію

9.12.2022 / 10:26

Nashaniva.com

Наталлю абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады), піша «Вясна».

Падрабязнасці суда невядомыя, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што да прысуду жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суд пакараў пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Нядаўна жанчыну перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4. 

Жанчына, відаць, будзе самай узроставай з беларускіх палітвязняў.

Падтрымайце Наталлю тэлеграмамі, лістамі салідарнасці, паштоўкамі па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Наталля Вячаславаўна Таран 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула