БЕЛ Ł РУС

Анджэй Дуда сустрэўся з маці Рамана Бандарэнкі

9.12.2022 / 10:34

Nashaniva.com

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас прыёму ў Бельведэрскім палацы сустрэўся з маці забітага Рамана Бандарэнкі спадарыняй Аленай.

Фота: Jakub Szymczuk / KPRP

Учора Дуда сустрэўся ў Варшаве з мясцовай беларускай супольнасцю і лідаркай беларускага дэмакратычнага руху Святланай Ціханоўскай.

Дуда гаварыў пра супольную культуру палякаў і беларусаў, пра супольную гісторыю і традыцыі.

«Мы хочам мець межы са свабоднай, суверэннай Беларуссю, народ якой вырашае сам, — гаварыў ён у сваёй прамове. — Не з акупаванай краінай. Мы падтрымліваем вас і будзем рабіць гэта, каб вы вярнулі сабе радзіму».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула