БЕЛ Ł РУС

Гідам, якіх судзілі па «пратэсных» артыкулах, забароняць праводзіць экскурсіі

9.12.2022 / 11:04

Nashaniva.com

Такія змены прыняты пастановай Саўміна ад 7 снежня № 839.

Сярод новаўвядзенняў — нядопуск да атэстацыі нелаяльных краязнаўцаў.

Да атэстацыі не дапускаюцца гіды, якіх судзілі па адміністрацыйных артыкулах 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), 24.22 (распаўсюд СМІ заведама лжывых звестак, якія ганьбяць гонар Лукашэнкі) і 24.23 (несанкцыянаваная акцыя).

Таксама не дазволяць праводзіць экскурсіі тым, каго прыцягвалі па наступных крымінальных артыкулах:

Пасля 2020 года не раз затрымлівалі экскурсаводку Аксану Манкевіч. Цяпер яна зноў за кратамі, ёй прад'яўляюць артыкул 342.

Па гэтым жа артыкуле быў асуджаны краязнаўца Ігар Хмара — на 2,5 года хатняй хіміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула