БЕЛ Ł РУС

Брытанская разведка: Расія па-ранейшаму ставіць сабе за мэту прасунуцца ўглыб Данецкай вобласці, але ў яе наўрад ці гэта атрымаецца

12.12.2022 / 11:41

Nashaniva.com

Прыярытэтнай задачай Расіі ва Украіне, верагодна, па-ранейшаму застаецца прасоўванне ўглыб Данецкай вобласці, але расійскія войскі наўрад ці змогуць дамагчыся гэтага ў бліжэйшыя месяцы, гаворыцца ў паведамленні брытанскай ваеннай разведкі.

«Стратэгія Расіі найбліжэйшым часам наўрад ці дасягне гэтай мэты: вельмі малаверагодна, што расійскія вайскоўцы цяпер здольныя стварыць эфектыўную ўдарную сілу, здольную захапіць гэтыя раёны», — гаворыцца ў паведамленні.

На думку брытанскай разведкі, расійскія сухапутныя войскі наўрад ці даб'юцца якіх-небудзь поспехаў у аператыўным дачыненні на працягу некалькіх месяцаў.

8 снежня прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у чарговы раз заявіў, што мэтай «спецыяльнай ваеннай аперацыі» Расіі ва Украіне з'яўляецца «абарона» жыхароў Данбаса і паўднёвага ўсходу Украіны.

«У рамках абароны гэтых людзей утварыліся гэтыя новыя тэрыторыі ў выніку рэферэндумаў», — патлумачыў ён.

Словы Пяскова сведчаць аб тым, што цяперашнія мінімальныя палітычныя мэты Расіі ў вайне застаюцца нязменнымі, лічыць брытанская разведка.

«Расія, верагодна, усё яшчэ імкнецца распаўсюдзіць кантроль на ўсю Данецкую, Луганскую, Запарожскую і Херсонскую вобласці», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула