У Гомелі жыве варона, якую кормяць з рук
У гомельскім раёне Навабеліца мясцовыя жыхары кормяць з рук звычайную шэрую варону. Незвычайнае фота даслала мясцовая жыхарка ў рэдакцыю сайта «Моцныя навіны».
Па словах жанчыны, каля дзіцячай паліклінікі па вуліцы Жамчужная жыве шэрая варона, якая не баіцца людзей.
Птушка прымае ежу ад незнаёмцаў проста з рук, што вельмі радуе не толькі мясцовую дзятву, але і дарослых.