БЕЛ Ł РУС

Памёр Анджэла Бадаламенці — аўтар музыкі да серыяла «Твін Пікс»

13.12.2022 / 08:08

Nashaniva.com

Яму было 85 гадоў.

Фота: Chris Pizzelo, AP

Анджэла Бадаламенці найбольш вядомы сваёй сумеснай працай з рэжысёрам Дэвідам Лінчам: ён напісаў музыку да фільмаў «Твін Пікс», «Сіні аксаміт», «Дзікае сэрца», «Малхоланд Драйв», «Шаша ў нікуды».

Бадаламенці таксама супрацоўнічаў з Дэвідам Боўі, Нінай Сімон, Полам Макартні, Шырлі Бэсі, Далорэс О'Рыардан і іншымі.

Пад фанфары Бадаламенці запальвалі алімпійскі факел на адкрыцці Алімпіяды ў Барселоне ў 1992 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула