У Кіеве былі выбухі
Віталь Клічко напісаў у сваім тэлеграм-канале, што выбухі адбыліся ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева.
Таксама ён паведаміў пра тое, што ў небе над Кіеўскай вобласцю сістэма СПА збіла 10 дронаў-камікадзэ.
Раніцай 14 снежня ў Кіеўскай, Жытомірскай і Вінніцкай абласцях Украіны была абвешчана паветраная трывога.
Як паведамляюць украінскія СМІ, жыхары Кіева чулі гукі беспілотнікаў і выбухаў, а таксама бачылі некалькі ўспышак.