БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская абмеркавала ў Фінляндыі стажыроўкі для беларусаў

15.12.2022 / 00:09

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская падчас рабочага візіту ў Фінляндыю сустрэлася з прэзідэнтам краіны Саўлі Нііністэ, а таксама з мэрам Хельсінкі Юхам Варціайненам. Апошняму яна прапанавала арганізаваць для беларусаў стажыроўкі ў гарадской радзе.

Падчас сустрэчы з мэрам Хельсінкі. Фота: Twitter / Tsihanouskaya

«З прэзідэнтам Нііністэ мы абмяркоўвалі ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны і ў злачынствах супраць уласнага народа. Фінляндыя вельмі добра ведае кошт свабоды і незалежнасці. Яна таксама ведае, што такое жыць побач з суседам — рэваншысцкай імперыяй», — напісала Ціханоўская ў твітары.

Адносна сустрэчы з мэрам Хельсінкі яна сказала:

«Мы таксама абмяркоўвалі запрашэнне мастакоў і пісьменнікаў з Беларусі ў Фінляндыю, развіццё культурных праектаў, арганізацыю дзелавых візітаў і падтрымку рэпрэсаваных прафсаюзаў».

Напярэдадні лідарка беларускіх дэмсілаў правяла сустрэчу з прэм'ер-міністаркай Фінляндыі Саннай Марын, з якой абмеркавала падтрымку рэпрэсаваных беларусаў, незалежных СМІ і сітуацыю ў нашай краіне. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула