БЕЛ Ł РУС

У Іркуцкай вобласці адбыўся пажар на нафтабазе

15.12.2022 / 09:35

Nashaniva.com

У Іркуцкай вобласці адбыўся пажар на нафтабазе. Двое чалавек загінулі, пяцёра пацярпелі.

Пажар адбыўся на тэрыторыі Ангарскай нафтахімічнай кампанііі, паведаміў губернатар рэгіёна Ігар Кобзеў.

У МНС Расіі сказалі, што пажар ужо ліквідаваны. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай выбуху на заводзе стала загазаванасць сістэм тэхналагічнай устаноўкі.

У Ангарску знаходзіцца самае буйное ўсходнесібірскае прадпрыемства перапрацоўкі нафты і нафтапрадуктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула