БЕЛ Ł РУС

Мужа і жонку асудзілі за ўдзел у адным маршы. Галоўны доказ — фота з яго тэлефона

15.12.2022 / 13:54

Nashaniva.com

29 лістапада ў судзе Ленінскага раёна за ўдзел у адной акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі сям'ю Арэхавых. Мужа і жонку Віктара і Ірыну асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляюць правааабаронцы.

Віктар знаходзіўся да суда пад вартай, а Ірына — пад закладам у 8000 рублёў. На судзе віну яны прызналі часткова. З матэрыялаў справы стала вядома, што сям'ю знайшлі па фота з тэлефона Віктара.

Ён на судзе распавёў, што ў той дзень з жонкай вырашылі прагуляцца і паназіраць за тым, што адбываецца. Паводле Віктара, яны сапраўды зрабілі з жонкай фотаздымак на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці, але плакат і стужкі, з якімі яны сфатаграфаваліся, ім не належаць.

Ірына на судзе не змагла распавесці падрабязнасцяў таго дня, бо не памятае з прычыны іх даўнасці. Але, як і муж, яна адзначыла, што ў той дзень лозунгаў не выкрыквала і ў далоні не пляскала.

У выніку суддзя Таццяна Шоцік прызначыла па два гады «хатняй хіміі» кожнаму. Віктара вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Грошы закладу за Ірыну вернуць залогадаўцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула