БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народа

15.12.2022 / 15:22

Nashaniva.com

За адпаведную рэзалюцыю ў чацвер, 15 снежня, прагаласавалі 507 дэпутатаў Еўрапарламента, супраць выступілі 12.

Аналагічнае рашэнне ўжо прыняў шэраг краін. 30 лістапада за адпаведную рэзалюцыю прагаласаваў Бундэстаг ФРГ.

«Галадамор укладваецца ў спіс чалавеканенавісніцкіх злачынстваў таталітарных сістэм, у выніку якіх у Еўропе ў першай палове XX стагоддзя былі знішчаны мільёны людзей. Ад голаду і рэпрэсій пацярпела ўся Украіна, а не толькі яе збожжавыя рэгіёны. З сённяшняй перспектывы гэта варта кваліфікаваць у гісторыка-палітычным плане як генацыд», — заявілі тады ў Берліне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула