БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыляцела новая партыя расійскіх самалётаў

15.01.2023 / 22:19

Nashaniva.com

Як паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», сёння на вайсковы аэрадром у Баранавічах з Расіі прыляцелі прынамсі 8 знішчальнікаў Ваенна-касмічных сіл РФ і 4 грузавыя самалёты.

Верагодна, самалёты прыбылі для ўдзелу ў сумесных лётна-тактычных вучэннях Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь з УС Расіі, пра якія паведамляла Міністэрства абароны Беларусі 5 студзеня.

Чакаецца, што гэтыя вучэнні пройдуць з 16 студзеня па 1 лютага.

Чытайце таксама:

У Беларусі пачалі баявое дзяжурства зенітныя падраздзяленні «нарошчанай» расійска-беларускай групоўкі

Мінабароны паведаміла дату правядзення авіяцыйных вучэнняў

Мінабароны анансавала новыя сумесныя з Расіяй вучэнні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула