У Мінску на дзяўчыну ўпала дрэва
Здарэнне адбылося ў панядзелак раніцай на вуліцы Цікоцкага.
Ілюстрацыйнае фота sb.by
«У выніку падзення дрэва траўмаваная грамадзянка 1995 г. н., якая пасля аказання медыцынскай дапамогі накіраваная на амбулаторнае лячэнне», — праінфармавалі ў МНС.
Дрэва ўпала на прыпаркаваныя легкавікі. Работнікі МНС распілавалі яго.