БЕЛ Ł РУС

Пружаны ўжо з вадой

17.01.2023 / 21:33

Nashaniva.com

Увечары 17 студзеня ў Пружанах аднавілася цэнтралізаваная падача вады. Паведамляецца, што падача вады аднавілася пасля 19:00.

Фота ілюстрацыйнае

У Пружанскім райвыканкаме заявілі: «Каб прадухіліць гідраўдар, сістэма запаўняецца паступова. Найбліжэйшым часам вада паступіць ва ўсе мікрараёны горада».

У горадзе вада знікла ранкам 16 студзеня. Мясцовыя жыхары адзначалі, што яе адключылі адразу абсалютна ўсюды. Паводле іх, адбылася «тэхнагенная катастрофа раённага маштабу».

Чытайце таксама:

Абмежаванні ў бальніцы, сухпайкі ў школах і прыбіральні на вуліцах. Як Пружаны другі дзень жывуць без вады

З-за аварыі засталіся без вады Пружаны. І гэта не на адзін дзень

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула