БЕЛ Ł РУС

Пасля тыднёвага прастою аднавіў працу сайт tabletka.by

21.02.2023 / 19:25

Nashaniva.com

Сайт tabletka.by, на якім многія шукалі лекі ў аптэках Беларусі, тыдзень таму пацярпеў ад хакерскай атакі і з таго часу не працаваў. Але 21 лютага яго зноў запусцілі.

Стваральнікі tabletka.by сцвярджаюць, што, нягледзячы на масіраваную атаку на серверы праекта, уцечкі звестак на ім не адбылося. Сервер збору і апрацоўкі звестак нібыта не пацярпеў.

«На бягучы момант мы разгарнулі аперацыйную сістэму на рэзервовым серверы і займаемся аднаўленнем базавага пошукавага функцыяналу праекта tabletka.by з наяўных лакальных копій і напрацовак», — тлумачаць яны.

Пакуль гэты рэсурс не працаваў, ягоную дзейнасць працягваў сайт 103.by, дзе для карыстальнікаў таксама даецца падрабязная інфармацыя пра медпрэпараты: іх кошт і наяўнасць у розных аптэках Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула