БЕЛ Ł РУС

На Гомельшчыне падлетак, які сам быў ахвярай педафіла, гвалтаваў малодшую сястру

26.02.2023 / 15:19

Nashaniva.com

Злачынства здарылася ў шматдзетнай сям'і ў адным з райцэнтраў Гомельскай вобласці, паведамляе «Гомельская праўда». Падлетак праяўляў нездаровую цікаўнасць да малалетняй сястры і на працягу доўгага часу ён прымушаў дзяўчынку да «дарослых» адносін. Гэта высветлілася дзякуючы псіхалагічнаму тэсціраванню ў школе, пасля якога дырэктарка звярнулася ў міліцыю.

Падчас следства высветлілася, што хлопец раней сам падвергнуўся сэксуальным дамаганням з боку дарослага мужчыны. А праз нейкі час ахвяра прымерала на сябе ролю гвалтаўніка.

Як растлумачыў на допыце непаўналетні, ён усведамляў супрацьзаконнасць палавых адносін з маленькай сястрой, аднак быў упэўнены, што пра гэта ніхто не даведаецца.

Суд прызнаў падлетка вінаватым і асудзіў яго да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

Колькі гадоў злачынцу і яго ахвяры, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Педафілы шукаюць ахвяр на папулярнай стрымінгавай платформе. Яна дазваляе ім назіраць за дзецьмі ў жывым эфіры

«Сэксуальная арыентацыя часта без адхіленняў». У Беларусі склалі партрэт тыповага педафіла

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула