БЕЛ Ł РУС

Паведамляецца пра выбух у Падмаскоўі

2.03.2023 / 23:42

Nashaniva.com

Сёння ўвечары ў прыгарадзе Каломны (горад у Маскоўскай вобласці) былі чуваць гукі выбухаў. 

Скрыншот відэа

Тэлеграм-канал «База» піша, што выбух быў чуваць амаль ва ўсіх раёнах горада. Па папярэдніх даных, выбух адбыўся ў адным з суседніх сёл каля 21:30.

На адным з відэа мясцовы жыхар кажа, што быў чуваць свіст, пасля выбух. Цяпер у тым кірунку відаць зарава.

Іншы тэлеграм-канал апублікаваў відэа з камер назірання, дзе чуваць выбух, але незразумела, што адбылося.

У адміністрацыі Каломны заявілі, што на месца, дзе меркавана быў выбух, выехалі экстранныя службы.

Больш дэталяў пакуль няма.

Раней, 28 лютага, губернатар Маскоўскай вобласці паведамляў пра падзенне беспілотніка каля Каломны. Ахвяр і разбурэнняў на зямлі не было. Унутры беспілотніка нібыта была выбухоўка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула