У Гомелі затрымалі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій
Гамяльчук Ігар Свірыдзенка атрымаў 10 сутак арышту.
Ігар Свірыдзенка
У Гомелі за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі», імаверна, асудзілі кіраўніка Гомельскага абласнога пошукавага аб'яднання «Памяць Айчыны», паведамляюць праваабаронцы. Арганізацыя, якой кіруе Ігар Свірыдзенка, займаецца захаваннем гістарычнай памяці Беларусі, а канкрэтна — пошукам парэштак ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і сталінскіх рэпрэсій.
За час існавання арганізацыі яе членамі выяўлена некалькі сотняў загінулых у Вялікай Айчыннай вайне салдат і мірных грамадзян.
Чытайце: У Гомелі адбыліся масавыя затрыманні. У схопленых — сляды збіцця на тварах