У Гродне прадалі канфіскаваную нерухомасць «Мацежы школьнай»
У Гродне ўладам такі ўдалося прадаць сядзібу будынка «Мацежы школьнай» — польскай недзяржаўнай адукацыйнай установы, якая працавала цягам многіх гадоў, паведамляе радыё «Рацыя».
Сядзібу разам з дзялкай зямлі прадалі з другой спробы. Невядома хто яе купіў, але можна меркаваць, што нейкая бізнэс-структура, цесна звязаная з уладай.
Новы ўладальнік нібыта заплаціў за канфіскаваную раней маёмасць амаль 1 мільён 453 тысячы рублёў.
Перад юрыдычнай ліквідацыяй «Мацежы школьнай» там працавала найвялікшая ў свеце польская недзяржаўная школа — грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі.