БЕЛ Ł РУС

«Мы пушачнае мяса, нас кідаюць на ўбой» — множацца роспачныя відэа расійскіх вайскоўцаў

25.03.2023 / 11:01

Nashaniva.com

У відэазваротах расійскія вайскоўцы наракаюць на гіганцкія страты і адсутнасць артылерыі.

«Мы з’яўляемся пушачным мясам і нас кідаюць на ўбой. Мы жывыя людзі і хочам вярнуцца да сваіх сямей», — кажуць разведчыкі 1-й Славянскай брыгады.

«Мы на працягу 15 дзён не маглі выпрасіць падаўлення агнявых пунктаў праціўніка. І ў сувязі з гэтым мы панеслі цяжкія страты», — кажуць разведчыкі. «Тут знаходзяцца тыя, хто сумеў выйсці. Астатніх не выпускаюць з пазіцый».

На іншым відэа прыгнечаныя байцы атрада «Шторм», сфармаванага ў Калінінградзе, расказваюць, што ў іх са 161 асобы за два тыдні 22 чалавекі загінулі і 34 былі параненыя. Яны расказваюць пра дэзарганізацыю і хаос у войсках.

З састарэлай тактыкай нічога не будзе. Расійскі эксперт назваў прычыны паражэнняў сваёй арміі

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула