БЕЛ Ł РУС

У Расіі выбухнуў беспілотнік з боепрыпасамі — пацярпелі два чалавекі

26.03.2023 / 17:44

Nashaniva.com

Магутны выбух прагрымеў у Кірэеўску пад Тулай у нядзелю, 26 сакавіка. 

Наступствы выбуху ў Кірэеўску Тульскай вобласці Расіі

Як паведамляюць экстранныя службы, выбух адбыўся у 15:19, двое пацярпелых — 2002 і 2006 года нараджэння. Яны атрымалі аскепкавыя раненні, ім аказана медыцынская дапамога, іх жыццю нічога не пагражае.

На месцы выбуху ўтварылася варонка глыбінёй 5—8 метраў.

Пашкоджаны тры жылыя дамы, выбуховай хваляй вынесла вокны ў шматпавярховіку.

Чытайце таксама:

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Украінскае МЗС заклікала беларусаў не дапусціць размяшчэння расійскай ядзернай зброі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула