БЕЛ Ł РУС

Медыкі змагаліся за жыццё больш за тыдзень: памёр паранены пад Бахмутам польскі валанцёр

28.03.2023 / 09:59

Nashaniva.com

У выніку варожага абстрэлу загінуў валанцёр ініцыятывы Nehemiasz па імені Марэк. Ён дапамагаў украінцам з восені 2022 года.

Марэк разам з калегам і 4 мірнымі жыхарамі трапіў пад абстрэл 16 сакавіка. Валанцёры ў гэты час раздавалі гуманітарную дапамогу на маршруце Канстанцінаўка — Часаў Яр, паведамляе УНІАН.

Нягледзячы на імгненную эвакуацыю і высокі прафесіяналізм украінскіх медыкаў, Марэк памёр 27 сакавіка ў клініцы Кіева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула