БЕЛ Ł РУС

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве прапануе стажыроўку беларусам

30.03.2023 / 21:24

Nashaniva.com

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыя музеяў L’Internationale запрашаюць мастакоў з Беларусі і Украіны. Рэзідэнты будуць супрацоўнічаць з аддзелам адукацыі Музея сучаснага мастацтва. Заяўкі прымаюцца да 11 красавіка.

Фота Войтэка Канеўскага

Арт-рэзідэнцыі ў Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве з’яўляюцца часткай больш буйнога праекта «Музей агульнага карыстання», які рэалізуецца канфедэрацыяй еўрапейскіх музеяў L’internationale у рамках праграмы «Крэатыўная Еўропа».

Сабраныя рэзідэнтамі ідэі і распрацаваныя фарматы дзейнасці стануць складнікамі праграмы гэтага музея, а таксама будуць уключаныя ў міжнародную сетку абмену досведам адносна мастацтва і культуры як ключавых элементаў дэмакратычнага грамадства.

Удзельнікамі прапанаванай стажыроўкі могуць быць мастакі, куратары, творцы, якія з-за вайны ці палітычнай сітуацыі пакінулі свае краіны і не могуць там творча выступаць.

Рэалізаваць яе можна на працягу 4 месяцаў у 2023 годзе (май — жнівень і верасень — снежань).

Ахвотным скарыстацца гэтай магчымасцю да 11 красавіка трэба запоўніць форму анлайн-заяўкі і далучыць:

Форма і прадстаўленыя матэрыялы неабходна адправіць на польскай або англійскай мове.

Больш падрабязна пра гэта можна даведацца тут.

Чытайце таксама:

Ёсць ідэі і няма грошай? Стартаваў конкурс міні-грантаў для беларускіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў у Польшчы

Рада культуры абвяшчае конкурс. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула