БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд па справе лідараў Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці

3.04.2023 / 22:42

Nashaniva.com

Разгляд апеляцыі прафсаюзнікаў пачаўся 31 сакавіка, рашэнне было вынесенае 3 красавіка, паведамляе «Вясна». Працэс вёў суддзя Пятро Лістраценка.

5 студзеня Мінскі гарадскі суд асудзіў 73-гадовага старшыню прафсаюза Васіля Бераснева і шматгадовага лідара аб'яднання 66-гадовага Генадзя Фядыніча да 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, 68-гадовага актывіста Вячаслава (Вацлава) Арэшку — да 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Усе трое прызнаныя палітвязнямі. У найбліжэйшы час іх перавядуць у калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула