БЕЛ Ł РУС

«Ваня перамог». Былога беларускага палітвязня Івана Красоўскага не будуць дэпартаваць з Украіны

25.04.2023 / 14:15

Nashaniva.com

«Рашэнне — апеляцыйную скаргу задавольніць! Заяву аб адмене рашэння пра прымусовае вяртанне — задаволіць!» — напісала ў сябе ў тэлеграме яго знаёмая Ірына Лукашэнка.

Іван быў затрыманы ў першыя дні пасля выбараў — на той момант 18-гадовага хлопца жорстка збілі сілавікі, пасля чаго ён трапіў у бальніцу і доўгі час перасоўваўся на інвалідным вазку.

У лютым 2021 года Івана асудзілі да трох гадоў «хіміі», ён з'ехаў з Беларусі. Вядома, што хлопец яшчэ ў 2021 годзе падаваўся на «бежанства» ва Украіне. Пазней з'явілася інфармацыя пра тое, што Красоўскага будуць дэпартаваць з Украіны.

Чытайце таксама:

Былога беларускага палітвязня хочуць дэпартаваць з Украіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула