БЕЛ Ł РУС

У Хартуме застаецца 10 беларускіх грамадзян — МЗС

28.04.2023 / 12:26

Nashaniva.com

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў інфармацыю СМІ пра тое, што беларускіх лётчыкаў, якія апынуліся ў Судане, удалося эвакуяваць.

«Гэта не зусім так. Выехалі з Судана ў Егіпет праз сухапутную мяжу 6 беларускіх грамадзян, якія працавалі на суданскія кампаніі па прыватных кантрактах, а не на беларускага авіяперавозчыка. Прытым гэтая ініцыятыва была спалучаная з вялікай рызыкай. Мяжу ўдалося перасячы пры актыўным садзейнічанні нашых дыпламатаў і расійскіх калег. Насустрач нам пайшлі і егіпецкія ўлады. Цяпер яны знаходзяцца ў Егіпце для далейшага руху на радзіму», — паведаміў Анатоль Глаз.

Па яго словах, па стане на 28 красавіка ў Хартуме знаходзяцца дзесяць беларускіх грамадзян, трое з якіх размешчаны ў пасольскім комплексе Расіі.

«Месцы знаходжання ўсіх беларусаў вядомыя і з'яўляюцца найбольш бяспечнымі ў існуючых умовах. Консульская служба пасольства Беларусі ў Егіпце падтрымлівае з усімі пастаянную сувязь. Прапрацоўваюцца спосабы і шляхі іх эвакуацыі», — зазначыў Анатоль Глаз.

Чытайце таксама:

Беларускія лётчыкі, што захраслі ў Судане, пакінулі краіну

У Судане праз узброеныя сутыкненні захрас экіпаж беларускага самалёта Belcanto Airlines

Спроба вайсковага перавароту ў Судане. Там пачаліся сутыкненні паміж арміяй і «джынамі на конях»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула