БЕЛ Ł РУС

У Расіі будуць пазбаўляць грамадзянства за «дыскрэдытацыю арміі»

28.04.2023 / 18:42

Nashaniva.com

28 красавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб пазбаўленні набытага грамадзянства РФ за дыскрэдытацыю расійскай арміі і за ўчыненне дзеянняў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы. 

Фота ілюстрацыйнае

Да падстаў для пазбаўлення грамадзянства аднесеныя ў тым ліку публічныя заклікі да дзеянняў супраць тэрытарыяльнай цэласнасці, публічныя заклікі да экстрэмізму, замах на жыццё дзярждзеяча і арганізацыя ўзброенага бунту.

Паводле гэтага закона, любы натуралізаваны грамадзянін Расіі, то-бок той, які стаў ім не па праве нараджэння, а ў выніку прыёму ў грамадзянства, — страціць яго ў выпадку вынясення ў дачыненні да такой асобы прысуду за дыскрэдытацыю Узброеных сіл Расіі.

Чытайце таксама:

Пуцін падпісаў указ, які дазваляе дэпартаваць жыхароў акупаваных тэрыторый, што не прынялі грамадзянства Расіі

У Расіі будуць саджаць і штрафаваць за карты, дзе анексаваныя рэгіёны Украіны не пазначаныя тэрыторыяй Расіі

Гісторык: Перспектывы спынення баёў залежаць ад таго, калі народ Расіі зразумее, што краіна не можа выйграць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула