БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачынаецца суд над адвакаткай Настассяй Лазарэнка

2.05.2023 / 10:15

Nashaniva.com

Палітзняволеную юрыстку судзяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за «зліў даных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы», а таксама за кансультацыі пад Акрэсціна ў жніўні 2020-га. На волі ў яе засталіся стары бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе ад хваробы Крона, паведамляе «Вясна».

Пасяджэнне пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе, весці працэс будзе Святлана Чарапанава.

Адвакатку затрымалі 2 чэрвеня 2022 года — праз два дні пасля яе 40-годдзя. Сілавікі прыехалі да Настассі з аўтаматамі і ў бронекамізэльках; яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы. 

Спачатку супраць жанчыны завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за «перадачу даных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы». Але пазней ёй выставілі абвінавачанні паводле арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле следства, Настасся Лазарэнка нібыта арганізавала «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года.

Падтрымайце Настассю грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролямі, лістамі і тэлеграмамі: 

СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Лазарэнка Настасся Уладзіміраўна.

Чытаць таксама:

Адвакату Аляксандру Данілевічу далі 10 год калоніі — за дапамогу Апейкіну і Герасімені

Вырошчваў авакада, кайфаваў, калі гаварыў па-беларуску. Гісторыя адваката Віталя Брагінца, якому далі 8 гадоў калоніі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула