БЕЛ Ł РУС

Названа самая кароткая вуліца Мінска. Яна даўжынёй менш за 90 метраў і там усяго адзін дом

5.05.2023 / 07:27

Nashaniva.com

Цікавай інфармацыяй, якую, хутчэй за ўсё, ведае далёка не кожны мінчук, падзяліўся тэлеграм ЖКГ Мінска. Там названая самая кароткая сталічная вуліца — Бібліятэчная. Яе даўжыня менш за 90 метраў. І там размешчаны ўсяго адзін дом, які не мае да бібліятэкі ніякага дачынення.

Вуліца знаходзіцца ў Савецкім раёне сталіцы ў мікрараёне ўніверсама «Рыга». Яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму яна была нашмат даўжэйшай і злучала вуліцы Багдана Хмяльніцкага з Ламаносава. Цяпер «упіраецца» ў вуліцу Някрасава, удакладняе Blizko.by.

Сёння там ёсць адзін дом №49. Гэта адміністрацыйны будынак. Насупраць яго знаходзіцца інтэрнат Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа, які афіцыйна адносіцца да вуліцы Ламаносава.

Маршруты грамадскага транспарту па гэтай вуліцы не пракладзеныя, а найбліжэйшая станцыя метро — Акадэмія навук — знаходзіцца на адлегласці 1,4 кіламетра. Бліжэйшы аўтобусны прыпынак — Якуба Коласа стаіць на адлегласці 90 метраў.

Чытайце таксама:

Ля Палаца спорту ў Мінску з'явяцца кірмашовыя домікі

У Мінску хочуць павялічыць колькасць камер відэаназірання ў пяць разоў

Ложак у пярэднім пакоі, а ў прыбіральні — шкляная перагародка. У «Мінск-Свеце» для сям'і праграмістаў зрабілі такую кватэру

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула