БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы за красавік зменшыліся на 130 мільёнаў даляраў

5.05.2023 / 09:57

Nashaniva.com

Нацбанк апублікаваў свежую статыстыку па колькасці золатавалютных рэзерваў за красавік. За месяц яны зменшыліся на 130,4 мільёна даляраў і цяпер складаюць 7 мільярдаў 968,2 мільёна даляраў.

Адпаведна, на пачатку красавіка ЗВР складалі 8,098 млрд. даляраў.

У сакавіку быў зафіксаваны рост на 329 мільёнаў даляраў.

Цяпер Нацбанк не раскрывае, якім чынам растуць ці змяншаюцца рэзервы. Ужо амаль год гэтая статыстыка засакрэчаная.

Згодна з планамі, на канец года ЗВР павінны складаць не менш за 6 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула